У Беларусь прыехала дэлегацыя дыпламатаў з ЕС
Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Алена Купчына сустрэлася з дэлегацыяй дыпламатаў высокага ўзроўню міністэрстваў замежных спраў шэрагу краін - членаў Еўрапейскага саюза: Венгрыі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Славакіі, Швецыі, Чэхіі.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння Беларусі з ЕС, у тым ліку ў рамках Усходняга партнёрства, падрыхтоўкі Рыжскага саміту УП, магчымыя перспектывы супрацоўніцтва паміж Еўразійскім эканамічным і Еўрапейскім саюзамі, а таксама абмяняліся думкамі аб развіцці сітуацыі ў рэгіёне, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Сустрэча доўжылася каля дзвюх гадзін.