Уладзімір Лабковіч: “Вясна” ні на хвіліну не спыніць сваю дзейнасць
У аўторак, 28 мая, судовыя выканаўцы меліся апісаць кватэру па адрасу Праспект Незалежнасці 78а – 48, дзе месціцца офіс зачыненага ўладамі Праваабарончага цэнтру “Вясна. І насамрэч, пасля 17-й гадзіны яны прыйшлі, але нічога канкрэтнага рабіць не сталі. Тым не менш, у любы момант праваабаронцы могуць пазбавіцца кватэры, у якой працуюць дванаццаты год.
У аўторак, 28 мая, судовыя выканаўцы меліся апісаць кватэру па адрасу Праспект Незалежнасці 78а – 48, дзе месціцца офіс зачыненага ўладамі Праваабарончага цэнтру “Вясна. І насамрэч, пасля 17-й гадзіны яны прыйшлі, але нічога канкрэтнага рабіць не сталі. Тым не менш, у любы момант праваабаронцы могуць пазбавіцца кватэры, у якой працуюць дванаццаты год.
Пра сітуацыю “Новаму часу распавёў сябра Рады ПЦ “Вясна юрыст Уладзімір Лабковіч:
— Сёння патэлефанавалі жонцы Алеся Бяляцкага Наталлі Пінчук і паведамілі, што хочуць апісаць маёмасць па адрасу праспект Незалежнасці 78а, дзе месціцца наш офіс, і паколькі гэта рабіць у яе
адсутнасць немагчыма, яны дамовіліся прыехаць пасля пяці вечара. Недзе ў 17.15 у офісе сабраліся сябры “Вясны і журналісты, у гэты час падышлі, як мы падазраем, два судовыя
выканаўцы суда Першамайскага раёна. Пастаялі, пабачылі людзей, пазванілі і сказалі, што яны сёння не прыйдуць. Калі прыйдуць — не сказалі, толькі адзначылі, што будуць перадамаўляцца з
Наталляй.
— Ці ўжо канчаткова вырашана, што кватэра будзе рэальна канфіскавана?
— Гэта вельмі цяжка сказаць. Калі сыходзіць з прававых нормаў, з юрыдычнай працэдуры, то канфіскацыя офіса і выняцце яго з грамадскага абарачэння зараз немагчымЫЯ. Але ў нашай сітуацыі
вельмі цяжка апеляваць да нейкіх прававых нормаў. То бок, калі пойдуць неправавым шляхам, то гэта можа здарыцца ў любую хвіліну.
— У выпадку канфіскацыі сядзібы што далей будуць рабіць вясноўцы?
— Працаваць і працаваць далей. Калі толькі ўсё гэта яшчэ пачыналася, мы казалі, што гэта ні ў якім выпадку не прывядзе да знішчэння нашай арганізацыі, да спынення яе дзейнасці. Мы
ні на хвіліну не спынім сваю дзейнасць, будзем і надалей працаваць, як працавалі.
Нагадаем, што кіраўнік ПЦ “Вясна Алесь Бяляцкі быў асуджаны на чатыры з паловаю гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за быццам бы ўхіленне ад уплаты падаткаў у асабліва
буйным памеры. Кватэра, дзе месціцца офіс арганізацыі, аформлена на фізічную асобу — на Алеся Бяляцкага. Праваабаронца знаходзіцца ў няволі ад 5 жніўня 2011 года. На дадзены момант Бяляцкі
адбывае пакаранне ў Бабруйскай калоніі. 22 мая судовыя выканаўцы апісалі маёмасць кіраўніка “Вясны на ягоным лецішчы.