З чорнага спісу Еўрасаюза выключылі сем беларускіх кампаній і 24 асобы

Кампаніі належаць Чыжу, Тарнаўскаму і Пефціеву, з персанальнага спіса быў выключаны толькі апошні.



black_list1.jpg

Сем беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый выключаныя з спісу кампаній, якія раней трапілі пад санкцыі Еўрасаюза. Абноўлены спіс апублікаваны 31 кастрычніка на сайце Афіцыйнага часопіса Еўрасаюза.

З санкцыйнага пераліку выключаныя наступныя кампаніі:

Прыватнае унітарнае прадпрыемства "БТ Тэлекамунікацыі", падкантрольнае бізнэсмену Уладзіміру Пефціеву, шэраг філіялаў ТАА "Трайпл" (СТАА "НафтаХімТрэйдынг", СТАА "Трайплфарм" і ТАА "Трайпл-Вялес"), якія кантралюе бізнэсовец Юрый Чыж, кантралюемая Анатолем Тарнаўскімгрупа кампаній "Юнівест-М", а таксама яе філіялы ЗТАА "Юніс Ойл" і СТАА "Юнівестбудінвест".

Яшчэ 18 прадпрыемстваў і арганізацый, пераважна тыя, што знаходзяцца пад кантролем Чыжа і Пефціева, застаюцца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза.

1-_31.10.2014_111631_0.jpg

Выключаныя са спіса асобы:

Святлана Акуліч, Дзмітрый Аляксандраў, Мечыслаў Часноўскі, Сяргей Гардзіенка, Аляксей Гусеў, Аляксандр Каляда, Сяргей Касцян, Аляксандр Хадановіч, Надзея Кісялёва, Ігар Крот, Вячаслаў Крукоўскі, Пётр Кухарчык, Аляксей Міхальчанка, Міхаіл Орда, Эдуард Падаляк, Уладзімір Пефціеў, Аксана Рэлява, Іна Шайко, Мікалай Стош, Аляксандр Таранда, Галіна Тарапецкая, Анатоль Цярняўскі, Алена Ціцянкова, Дзмітрый Юферыцын.

Нагадаем, ЕС аднавіў дзеянне візавых і эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі пасля жорсткага разгону дэманстрацыі ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Пад дзеянне эканамічных санкцый трапілі кампаніі, якія, па ацэнцы ЕС, падтрымліваюць беларускі рэжым.

euroradio.fm