Восем ураджэнцаў Беларусі загінулі ў баях за Ўкраіну на Данбасе

Як паведамляе Радыё Свабода, ва Ўкраіне актывісты пры падтрымцы Нацыянальнага вайскова-гістарычнага музею Ўкраіны распрацавалі электронную «Кнігу памяці загінулых за Ўкраіну».

ukraina_3.jpg


Паводле інфармацыі па стане на травень 2018 году, у пералік уключана 3885 прозвішчаў добраахвотнікаў і вайскоўцаў, якія загінулі на Данбасе ў зоне правядзеньня Антытэрарыстычнай апэрацыі. Паводле аўтараў праекту, у спіс уключаны таксама і «небаявыя страты».
Сярод тых, хто загінуў, — 8 народжаных у Беларусі:
1. Будзько Аляксандар Анатолевіч, нарадзіўся ў Гомлі, загінуў 17 лістапада 2014 году ў раёне Дэбальцава Данецкай вобласці. Пахаваны ў Чарнігаве.
2. Вярэніч Алег Уладзімеравіч (псэўданім «Лешы»), нарадзіўся ў Лунінцы, загінуў 9 верасня 2016 году пад Мар’інкай Данецкай вобласьці. Пахаваны ў вёсцы Новая Парафіеўка, Харкаўская вобласць.
3. Ганчарэнка Васіль Уладзімеравіч (псэўданім «Вагон»), нарадзіўся ў Наваградку, памёр 31 жніўня 2014 году ў «выніку захворвання і фальшывага дыягназу». Пахаваны ў горадзе Белая Царква, Кіеўская вобласць.
4. Казачонак Дзмітры Валер’евіч, нарадзіўся ў вёсцы Засценкі Дубровенскага раёну Віцебскай вобласці, загінуў 7 траўня 2015 году пад паселішчам Луганскае, Арцёмаўскі раён, Данецкая вобласць. Пахаваны ў вёсцы Куразваны, Гашчанскі раён, Ровенская вобласьць.
5. Падароўскі Алег Генадзевіч (псеўданімы «Сняжок» і «Анубіс»), нарадзіўся ў Берасці, памёр 3 лістапада 2016 году ў выніку цяжкага захворвання. Пахаваны ў Дняпры.
6. Сокалачка Юры Іванавіч, нарадзіўся ў вёсцы Ластаўкі, Кобрынскі раён, Берасьцейская вобласць, загінуў 28 верасня 2014 году падчас абароны Данецкага аэрапорту. Пахаваны ў Закарпацкай вобласці.
7. Туркоў Ігар Леанідавіч (псэўданім «Партызан»), нарадзіўся ў Наваполацку, загінуў 12 лютага 2015 году падчас «зачысткі» тэрыторыі ад рэшткаў незаконных узброеных фармаванняў каля вёскі Логвінава, на трасе Дэбальцава — Арцёмаўск, Данецкая вобласьць. Пахаваны ў Дняпры. ​
8. Чаркашын Аляксандар Мікалаевіч (псэўданім «Тарас»), нарадзіўся ў Берасці, памёр 28 жніўня 2015 году ад раненняў, атрыманых у баі каля вёскі Белая Камянка, Данецкая вобласць. Пахаваны ў Берасьцейскім раёне.