Сутычкі пад Радай у Кіеве. Восем чалавек пацярпела

Як паведамляе Украінскі тіждень, падчас сутычак затрыманы два чалавекі.

ekranny_zdymak_z_2018_06_19_17_45_17.png


Сёння зранку каля цэнтральнага ўваходу ў будынак Вярхоўнай рады Украіны шахцёры, "чарнобыльцы" ды ветэраны вайны ў Афганістане спрабавалі штурмаваць парламент. Мітынгоўцы прарвалі паліцэйскі кардон і трапілі непасрэдна да сцен будынку, ужыўшы супраць паліцыянтаў дручкі і слезацечны газ.
Начальнік Галоўнай управы нацыянальнай паліцыі Кіева Андрей Крышчэнка паведаміў, што пасля сутычак восем супрацоўнікаў паліцыі звярнуліся за медычнай дапамогай.
"Восем паліцыянтаў звярнуліся за дапамогай, у грамадзянскіх інфармацыя ад лекараў: пакуль есць два з нязначнымі ранкамі. У паліцэйскіх таксама нязначныя пашкоджанні", — паведаміў Крышчэнка.
Таксама ён дадаў што акрамя аднаго, затрыманага раней, у аддзяленне даставілі яшчэ аднаго ўдзельніка пікету, які "цягаў супрацоўнікаў за снараджэнне, намагаўся выцягнуць зброю". Па ім, як паведамілася, "будзе прымаць рашэнне следчы".
Паводле hromadske.ua, мітынгоўцы патрабуюць ад дэпутатаў ухваліць законапраект, які прадугледжвае павелічэнне фінансавання дзяржаўных шахтаў і ліквідаваць запазычанасць па заробках.