KіеўПрайд: «Чаму ты тут?»
У Кіеве 17 чэрвеня прайшоў Марш равенства "КіеўПрайд" пад лозунгам "Самая свабодная падзея лета".
Насуперак цвёрдым перакананням апанентаў мерапрыемства, што ў "гей-парадзе" прымаюць удзел толькі прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці, на Марш прыйшло шмат гетэрасексуальных людзей, якім не абыякавыя правы чалавека. Таму КіеўПрайд, гэта, у першую чаргу, пра забеспячэнне правоў чалавека, незалежна ад сэксуальнай арыентацыі, этнічнага паходжання, інваліднасці, ад таго жанчына гэта ці мужчына...
Ужо пяты год у цэнтры ўкраінскай сталіцы збіраюцца людзі, каб выказацца пра роўныя права, правы на каханне і свабоднае існаванне. У гэтым годзе сабралася некалькі тысячаў неабыякавых людзей.
Наведаўшы КіеўПрайд у рамках адукацыйнай вандроўкі, арганізаванай БАЖ, мы задалі ўдзельнікам Марша роўнасці простае пытанне: "Чаму ты тут?"