У Кіеве затрыманні перад Маршам роўнасці
Раніцай 150 чалавек спрабавалі перакрыць дарогу на маршруце Марша роўнасці. Паліцыя затрымала больш за 50 чалавек.
Сёння прыкладна ў 6 гадзін раніцы больш за 150 чалавек выйшлі на скрыжаванне вуліц Уладзімірская-бульвар Тараса Шаўчэнкі і перакрылі дарогу на маршруце руху Марша роўнасці. Групу адціснула паліцыя, затрыманыя для праверкі дакументаў больш за 50 чалавек.
Пра гэта паведамляе аддзел камунікацыі паліцыі Кіева.
Паводле паведамлення, удзельнікі блакавання адмовіліся па просьбе паліцыі добраахвотна вызваліць дарогу, таму праваахоўнікі адцяснілі іх. Пры гэтым некалькіх мужчын, якія супраціўляліся і ўжывалі ў бок праваахоўнікаў газавыя балончыкі, затрымалі.
Па стане на 7 раніцы ва Упраўленне паліцыі даставілі 28 чалавек чалавек.
Па іх ў АРДР (Адзіны рэестр дасудовых расследванняў) унесены звесткі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны: арт. 342 (супраціў работніку праваахоўнага органа) і арт. 345 (пагроза або гвалт у дачыненні да работніка праваахоўнага органа).
Пяці праваахоўнікам аказалі медыцынскую дапамогу.
Пазней з-за сутычкі каля гасцініцы "Опера" паміж супернікамі і ўдзельнікамі маршу праваахоўнікі затрымалі яшчэ каля 20 чалавек.
Па стане на 8.15 ва ўпраўленне паліцыі для ўстанаўлення асабістых дадзеных і прадастаўлення тлумачэнняў у агульным даставілі 56 чалавек, паведамляюць у паліцыі.
За парадкам непасрэдна ў цэнтральнай частцы Кіева сочаць 3000 праваахоўнікаў, яшчэ каля 2000 — патрулююць іншыя раёны сталіцы.
Нагадаем, сёння ў Кіеве праходзіць Марш роўнасці, удзел у якім па дадзеных арганізатараў планавалі ўзяць каля 5000 чалавек.
Паводле humanrights.org.ua