Крысціна Ціманоўская прадае на дабрачынным аукцыёне свой медаль. Даюць ужо 21 000 долараў
За медаль Еўрапейскіх гульняў Крысціны Ціманоўскай прапануюць 21 тысячу долараў. Інтарэс настолькі вялікі, што пляцоўка часова заблакавала аукцыён, адзначае «Наша Ніва».
Вялікі аб’ём трафіку за срэбраны медаль Еўрапейскіх гульняў
спартсменкі прывёў да таго, што сэрвіс «eBay» учора вымушана заблакаваў акаўнт
«Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці».
Аднак цяпер таргі разблакаваныя, і на гэты момант за медаль
даюць 21 000 долараў.
Лёгкаатлетка прадае ўзнагароду, якую яна выйграла на ІІ
Еўрапейскіх гульнях у Мінску ў забегу на 100 метраў. Усе сродкі будуць
пералічаныя ў БФСС для падтрымкі рэпрэсаваных атлетаў.