Хакейны трэнер Аляксандр Румо з сям'ёй пакінуў Беларусь
Хакейны трэнер Аляксандр Румо разам з сям'ёй з'ехаў з Беларусі. Паводле некаторых звестак, цяпер 50-гадовы спецыяліст знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, піша «Еўрарадыё».

Аляксандр Румо / vk.com
У верасні 2020 года Румо падпісаў ліст супраць гвалту і за сумленныя выбары. Пасля гэтага ён пакінуў пасаду галоўнага трэнера юнацкай зборнай (U17) Беларусі.
На пасадзе галоўнага трэнера яго замяніў Андрэй Міхалёў, які падпісаў праўладны ліст спартсменаў.