12 польскіх сілавікоў атрымалі раненні падчас штурму мігрантамі мяжы
На думку Мінабароны Польшчы, атака была здзейснена пад строгім кантролем беларускіх службаў, піша www.polskieradio.pl.

Фота: twitter.com/MSWiA_GOV_PL
У выніку сутыкненняў на памежным пераходзе каля Кузьніцы 12 польскіх сілавікоў атрымалі раненні.
Прадстаўнік польскай паліцыі інспектар Марыюш Чарка паведаміў у эфіры тэлеканала «Рэспубліка», што ахвяры атрымалі ў асноўным траўмы галавы, рук і ног. «Раны атрымалі дзевяць паліцыянтаў і паліцыянтак, два памежнікі і адзін салдат. Усе раны ад кінутых прадметаў», – сказаў Чарка.
Учора каля КПП Кузьніца-Брузгі мігранты штурмавалі польскую мяжу. Польскі бок сцвярджае, што іх узброілі беларускія службы, між іншым, святлашумавымі гранатамі, яны таксама кідалі ў польскія службы камянямі, галінамі і іншымі небяспечнымі прадметамі. На думку Мінабароны Польшчы, атака была здзейснена пад строгім кантролем беларускіх службаў.