Польшча пачне будаваць плот на мяжы з Беларуссю 15 снежня

Польшча пачне будаўніцтва загароды на мяжы з Беларуссю 15 снежня. Пра гэта ў эфіры Польскага тэлебачання распавёў сенатар ад кіруючай партыі «Права і справядлівасць» Кшыштаф Мруз.

Праект плота на мяжы з Беларуссю.

Праект плота на мяжы з Беларуссю.


Паводле яго слоў, цяпер завяршаецца выбар падрадчыкаў, піша REFORM.by.

Нагадаем, раней паведамлялася, што плот працягласцю 180 км будзе ўзведзены на тэрыторыі Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў.

Вышыня агароджы складзе 5,5 метра, у тым ліку гаворка ідзе пра 5-метровы сталёвы плот і паўмятровым навесе зверху з калючага дроту. Яшчэ адно кольца дроту размесцяць ніжэй з беларускага боку. Цяпер на мяжы паміж краінамі прысутнічае простая драцяная загарода.

Плот будзе актыўным, яго абсталююць кабелем-дэтэктарам, які дазволіць выяўляць спробы зламаць загароду або зрабіць пад яе падкоп. Ззаду загароды будзе ўстаноўлена сістэма відэаназірання. Камеры з датчыкамі руху будуць здольныя весці назіранне ўдзень і ўначы.

Раней кіраўнік польскага МУС Марыюш Камінскі казаў, што загарода павінна быць усталяваная да канца першага паўгоддзя 2022 года.