Акцыянеры ЮКАСа просяць спагнаць з Расіі $ 50 мільярдаў

Былыя акцыянеры ЮКАСа звярнуліся да ўладаў Вялікабрытаніі, Францыі і ЗША па дапамогу ў спагнанні з Расіі 50 млрд долараў па рашэнні Гаагскага суда.



ukas.jpg

Пра гэта паведаміў кіраўнік Group Menatep Limited Цім Осбарн.
Таксама яны маюць намер накіраваць звароты ў Бельгію і Нідэрланды, сказаў ён нямецкаму выданню Süddeutsche Zeitung.
Паводле яго слоў, акцыянеры вымушаныя пайсці на такі крок, бо расійскі бок адмаўляецца выплачваць кампенсацыю.
Рашэнне суда, згодна з якім дзеянні Расіі ў дачыненні да ЮКАСа можна расцаніць як экспрапрыяцыю інвестыцый у парушэнне 45-га артыкула Энергетычнай хартыі, было апублікавана 28 ліпеня 2014 г..
У лістападзе Расія абскардзіла пастанову.
Бі-Бі-Сі