Аліёў прызначыў сваю жонку віцэ-прэзідэнтам Азербайджана

Першая лэдзі Азербайджана Мехрыбан Аліева прызначаная першым віцэ-прэзідэнтам Азербайджана. Распараджэнне аб гэтым падпісаў кіраўнік дзяржавы Ільхам Аліеў.

Мехрыбан Аліева. Фота Аляксандра Краснова/ТАСС

Мехрыбан Аліева. Фота Аляксандра Краснова/ТАСС

Адпаведнае рашэнне Аліеў падпісаў у аўторак, 21 лютага.

"Кіруючыся часткай першай артыкула 1031 Канстытуцыі Азербайджана, пастанаўляю: прызначыць Мехрыбан Арыф гызы Аліеву першым віцэ-прэзідэнтам Азербайджанскай Рэспублікі", — гаворыцца ў распараджэнні.

Пасада першага віцэ-прэзідэнта і двух віцэ-прэзідэнтаў Азербайджана ўведзена ў выніку змяненняў у канстытуцыю краіны, прынятых па выніках рэферэндуму, які адбыўся ў Азербайджане 26 верасня мінулага года, паведамляе ТАСС. Да прызначэння Аліевай гэта новая пасада пэўны час заставалася вакантнай.

Згодна са зменамі ў Канстытуцыі, у выпадку няздольнасці прэзідэнта выконваць свае паўнамоцтвы, яны пераходзяць да першага віцэ-прэзідэнта.