Аліна Талай спатыкнулася аб бар'ер і не трапіла ў фінал
Беларуска Аліна Талай не змагла выйсці ў фінал алімпійскіх спаборніцтваў па бегу на 100 метраў з бар'ерамі.
![alina.jpg alina.jpg](/img/v1/userfiles/images/alina.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мы ўсе з нецярпеннем чакалі гэты забег, але замест радасці атрымалі боль і расчараванне. Такое пачуццё, што Аліна Талай перастрахавалася на старце, вельмі дрэнна пачала забег і адкацілася ў самы канец. Але бліжэй да сярэдзіны дыстанцыі пачала выграбаць і, здавалася, да фінішу зойме месца ў запаветнай чацвёрцы (час у забегу атрымліваўся выдатны).
Але на восьмым бар'еры здарылася самая сапраўдная катастрофа: Аліна зачапіла нагой перашкоду, збіла сама сабе тэмп і фінішавала апошняй з вынікам 13,66.
Пасля забегу Талай, апусціўшы галаву, вельмі хутка пакінула стадыён. Беларуска без фіналу, хоць мы так верылі.
У выніку Талай паказала найгоршы 21-ы час у паўфінале. Ніжэй
беларускі ў выніковым пратаколе толькі тры дыскваліфікаваныя атлеткі.
Паводле Нашай Нівы