У Рыа арыштаваны кіраўнік Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў
Кіраўнік Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Патрык Хікі арыштаваны ў Рыа-дэ-Жанейра па справе аб незаконным продажы квіткоў на Алімпіяду.
71-гадовы сябра МАК падазраецца ў незаконнай перадачы квіткоў перакупшчыкаў для продажу іх па завышаных цэнах. За дзень да гэтага ў Рыа быў затрыманы мужчына з 800 квіткамі на спаборніцтвы, прадаваць якія ён не меў права.
Паводле заявы паліцыі, Хікі, які таксама узначальвае Нацыянальны алімпійскі камітэт Ірландыі, пры арышце паспрабаваў збегчы.
Паліцэйскія распавялі, што калі яны пагрукалі, чыноўнік прасунуў пад дзверы свой пропуск на Алімпіяду, а затым збег у суседні нумар гатэля, дзе да нядаўняга часу жыў яго сын.
Пасля арышту Хікі стала дрэнна, яму аказалі медычную дапамогу.
Па дадзеных бразільскіх СМІ, арышт Хікі можа быць звязаны з затрыманнем Кевіна Джэймса Мэлана ў дзень цырымоніі адкрыцця.
Мэлан узначальваў кампанію THG Sports, якая меркавана таксама займалася незаконным перапродажам квіткоў на Алімпіяду. У кампаніі адмаўляюць парушэнні.
ЕАК — міжнародная алімпійская арганізацыя, якая аб'ядноўвае некалькі дзесяткаў нацыянальных алімпійскіх камітэтаў Еўропы.
Паводле BBC