Аль-Каіда прапануе ІД разам ваяваць супраць «крыжакоў»

Аль-Каіда прапануе кіраўніцтву Ісламскай Дзяржавы аб'яднацца для сумеснай барацьбы з міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыяй



111230125251_ayman_al_zawahiri_story_top_pic4_452x302_53770.jpg

Лідар «Аль-Каіды» Айман аз-Завахіры ў распаўсюджанай у інтэрнэце заяве назваў прэтэнзіі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» на стварэнне ўласнага халіфата нелегітымнымі. Але ён таксама заявіў, што прыхільнікі «Аль-Каіды» гатовыя ваяваць супраць заходняй кааліцыі ў Сірыі і Іраку разам з «Ісламскай дзяржавай».

Лідар Аль-Каіды заявіў, што «Ісламская дзяржава» зрабіла вялікія памылкі, але ён гатовы з імі супрацоўнічаць «для забойства крыжакоў, няверных і шыітаў».

Як вядома, заходнія краіны і частка краін Персідскага заліва ўтварылі міжнародную кааліцыю для барацьбы з тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы».

Паводле: krynica.info