Амбасадар Расіі: Я не хацеў абразіць палякаў
Сяргей Андрэеў даваў тлумачэнні ў польскім МЗС.
„У мяне не было намеру абразіць польскі народ”, — сказаў пасол Расеі пасля таго, як у Міністэрстве замежных спраў Польшчы ён даў тлумачэнні наконт свайго выказвання з апошняй пятніцы.
Сяргей Андрэеў падкрэсліў, што яго словы пра „польскую адказнасць за пачатак Другой сусветнай вайны” былі недакладныя.
Сяргей Андрэеў сказаў: "Мы з вялікай пашанай ставімся да гераічнага супраціву польскага народу ў дачыненні да нацысцкай агрэсіі, да барацьбы польскага падполля з гітлераўскай акупацыяй і да ўдзелу жаўнераў Польскай народнай арміі, якія плячо ў плячо з Чырвонай арміяй змагаліся ў Вялікай айчыннай вайне".
Нагадаем, тры дні таму ў інтэрв'ю тэлеканалу „TVN24” расійскі амбасадар заявіў, што „Польшча нясе адказнасць за пачатак Другой сусветнай вайны”.
З-за гэтага выказвання амбасадар Расіі быў выкліканы ў МЗС Польшчы. Пасля сустрэчы ў ведамстве Сяргей Андрэеў заявіў, што ноты пратэсту палякі яму не ўручылі.