Арцемій Троіцкі эміграваў у Эстонію
Музычны журналіст і грамадскі дзеяч Арцемій Троіцкі вырашыў пераехаць на сталае месца жыхарства ў Эстонію.

Пра гэта паведамляе выданне Eesti Päevaleht.
Журналіст пакуль не плануе вяртацца ў Расію. Пры гэтым ён адзначыў, што за палітычнага ўцекача сябе не ўважае — прынамсі, да таго часу, пакуль Расія не закрые мяжу. Троіцкі і ягоная сям'я
будуць жыць у Таліне, у раёне Мяхе. Са слоў Троіцкага, ён збіраецца працаваць у Талінскім універсітэце.
Арцемій Троіцкі вядомы сваёй крытычнай пазіцыяй у дачыненні да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Ён браў актыўны ўдзел у апазіцыйных рухах 2012 года, у прыватнасці, у мітынгу «За
сумленныя выбары» на Балотнай плошчы. Троіцкі арганізаваў запіс апазіцыйнага «Белага альбома», выступаў на мітынгах і арганізоўваў канцэрты ў абарону палітвязняў. Таксама
Троіцкі з'яўляецца заснавальнікам незалежнай музычнай прэміі «Стэпавы воўк».
slon.ru