Археолагі знайшлі ў Егіпце мумію з пазалочанай маскай
Даследнікі з расійска-егіпецкай археалагічнай місіі пры раскопках у Дэір Эль-Банат на поўначы Егіпта выявілі драўляны саркафаг з муміяй. На твар муміі была надзета картонавыя маска, размаляваная залатымі і блакітнымі фарбамі. Навукоўцы датавалі знаходку грэка-рымскім перыядам (332 год да нашай эры — 395 год нашай эры). У аўторак, 14 лістапада, пра яе распавёў генеральны сакратар Вярхоўнага Савета Старажытнасцяў Егіпта доктар Мустафа Вазіры (Mostafa Waziri).

Расійскія археолагі праводзілі раскопкі ў Егіпце з 1998 года. У тым ліку працы праводзіліся ў археалагічным комплексе Дэйр Эль-Банат у фаюмскім аазісе. Ён складаецца з руін копцкага манастыра, і некропаля грэка-рымскага і ранняга копцкага перыядаў. Бóльшая частка некропаля была разрабавана яшчэ ў старажытнасці, але ўсё ж археолагам ўдалося знайсці некалькі некранутых пахаванняў. Сярод іх сямейнае пахаванне грэка-рымскага перыяду і мумія з тварам, пакрытым пазалочанай маскай.

Новай знаходкай навукоўцаў стаў некрануты драўляны саркафаг з муміяй ўнутры. Па словах даследнікаў, саркафаг быў у вельмі дрэнным стане, яго канцы апынуліся разбітымі. Пры гэтым сама мумія захавалася добра. Яна была загорнутая ў пахавальныя заслоны, а твар быў пакрыты картонавай пазалочанай маскай. Парык муміі быў выфарбаваны ў блакітны колер, а на грудзях знаходзіліся пласціны з выявай караляў, сцэны з удзелам багіні Ізіды і яе сына бога Гара.

Нядаўна археолагі знайшлі ў фаюмскім аазісе першы ў Егіпце эліністычны гімнасій — навучальную ўстанову, дзе юнакі большую частку часу займаліся фізічнай падрыхтоўкай, а таксама вучыліся чытаць і пісаць. Хутчэй за ўсё, яго пабудавалі багатыя грэкі, якія жылі ў адным з паселішчаў, каб не адрываць сваіх сыноў ад грэцкай культуры.
Паводле nplus1.ru