Беларускія актывісты спынілі галадоўку ля прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Варшаве
Сёння ў Варшаве скончылася галадоўка беларускіх актывістаў каля прадстаўніцтва Еўракамісіі, паведамляюць чытачы vybory_smotri.

Нагадаем, беларускі Стася Гліннік (унучка Станіслава Шушкевіча) і Бажэна Шамовіч 26 траўня заявілі пра бестэрміновую галадоўку ля офіса Еўракамісіі ў Варшаве. 27 траўня да іх далучыўся чалец страйкама «Беларуськалія» Дзмітрый Кудзялевіч, які часова пераехаў у Варшаву з Салігорска. Таксама да галадоўкі далучыліся студэнтка Дзіяна, якая ўдзельнічала ў студэнцкім пратэсце ў Беларусі, і музыка Дар'я.


За 10 дзён галадоўкі было сабрана больш за 4 тысячы подпісаў у падтрымку ўвядзення санкцый супраць Беларусі, яны былі перададзеныя прадстаўніку Еўракамісіі Філіпу Скавіньскаму.
