Беларусы ў Брусэлі пратэставалі супраць інтэграцыі з Расіяй
Пікет супраць інтэграцыі прайшоў у цэнтры Брусэля.

bielrus.eu
У сталіцы Еўрасаюза Брусэлі адбыўся пікет беларускай дыяспары супраць інтэграцыйных дамоваў Беларусі і Расіі. Удзельнікі выйшлі на пікет з бел-чырвона-белымі сцягамі,сцягамі Еўрасаюза, плакатамі з антыінтэграцыйнымі лозунгамі. Падрымаць беларусаў прыйшлі таксама прадстаўнікі украінскай дыяспары.
«Вядома, што ў бліжайшы час паміж кіраўніком Крамля Пуцінам і яго марыянеткай Лукашэнкам будзе падпісана ганебная дамова, якая пазбавіць Беларусь астаткаў Незалежнасці і суверэнітэту.
З мэтай інфармавання Эўрапалітыкаў беларускімі актывістамі Беларуска-Эўрапейскага задзіночання пры падтрымцы раднага БНР быў зладжаны інфармацыйны пікет насупраць будынка Эўракамісіі.Да Беларускіх эмігрантаў таксама далучыліся актывісты таварыства Украінцаў Бельгіі», — распавялі ў СМІ арганізатары пікета.

bielrus.eu
«Я ўдзячны ўсім удзельнікам гэтага пікета! Нягледзячы на халодны дождж і вецер, удзельнікі пікета былі задаволены добра зробленай справай і карыснай для Роднай Беларусі! Асаблівая падзяка, Дарагім Украінцам якія прыйшлі падтрымаць беларускіх патрыётаў! Жыве Беларусь! Слава Украіне!», — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку адзін з удзельнікаў пікета.
Падчас пікета ўдзельнікі таксама раздавалі інфармацыйны бюлетэнь «НАТО — гарант бяспекі Еўропы».
Паводле bielarus.eu