«Бока Харам» далучаецца да радыкальнага руху «Ісламская дзяржава»

Запісаны гукавы зварот на арабскай мове з англійскімі субтытрамі быў распаўсюджаны 7 сакавіка праз Твітэр ад імя Абубакар Шэкау, лідара «Бока Харам». 



boka_haram.jpg

У звароце гаворыцца, што «Бока Харам» пераходзіць у безумоўнае падпарадкаванне кіраўніцтва «Ісламскай дзяржавы». 
Заява «Бока Харам» з'явілася пасля таго, як гэтая групоўка была абвінавачаная ва ўчыненых 7 сакавіка чатырох нападах смяротнікаў у горадзе Майдугуры на паўночным усходзе Нігерыі. Ахвярамі нападаў сталі 54 чалавекі, раненні атрымалі больш за 140.
Выбухі прагрымелі адзін за адным на працягу чатырох гадзін у ажыўленых месцах горада, сярод якіх рыбны рынак і аўтобусная станцыя. Пяты напад адбыўся на блокпасце нігерыйскай арміі за 75 кіламетраў ад Майдугуры.
Паводле "Радыё Свабода"