Борыс Джонсан: Калі б Пуцін быў жанчынай, ён бы не пачаў вайну

На думку брытанскага прэм'ера, трэба, каб болей жанчын займалі кіруючыя пасады.

epsmhz9xyaqpomc.jpg


Кіраўнік брытанскага ўрада аб гэтым сказаў у інтэрв'ю ZDF.

«Калі б Пуцін быў жанчынай, кім ён, відавочна, не з'яўляецца, але, калі б ён быў ёю, я сапраўды не думаю, што ён пачаў бы вар'яцкую мачо-вайну з уварваннем і гвалтам, як ён гэта зрабіў», — сказаў брытанскі прэм’ер.

«Калі вам патрэбны ідэальны прыклад таксічнай маскуліннасці, паглядзіце на постаць Пуціна», — дадаў Джонсан.

На думку брытанскага прэм'ера, каб такога не адбывалася, трэба, каб больш жанчын займалі кіруючыя пасады.

У Крамлі лаканічна пракаментавалі словы Джонсана. Прэс-сакратар расійскага кіраўніка Дзмітрый Пяскоў адрэагаваў наступным чынам: «Фрэйд марыў бы пра такі аб'ект для даследаванняў».

Пяскоў не ўдакладніў, каго ён меў на ўвазе: Пуціна ці Джонсана.