Пуцін па-ранейшаму мае намер захапіць большую частку Украіны
Аб гэтым заявіла дырэктар Нацыянальнай разведкі ЗША Эўрыл Хэйнс.

Пуцін па-ранейшаму мае намер захапіць большую частку Украіны, а карціна вайны застаецца "даволі змрочнай".
Аб гэтым заявіла дырэктар Нацыянальнай разведкі ЗША Эўрыл Хэйнс.
Паводле яе слоў, спецслужбы ЗША разглядаюць тры магчымыя сцэнарыі, найбольш верагодны — цяжкі канфлікт, падчас якога акупанты дамагаюцца толькі нейкіх поспехаў, але не «прарыву да мэты Пуціна».
Іншыя сцэнары ўключаюць буйны прарыў РФ і поспех Украіны ў стабілізацыі лініі фронту пры адначасовым дасягненні невялікіх поспехаў, магчыма, паблізу акупаванага Херсона і іншых раёнаў на поўдні краіны.
«Карацей кажучы, карціна застаецца даволі змрочнай», — прыводзіць словы Хэйнс Reuters.