НАТА зацвердзілі новы пакет дапамогі Украіне
Пакет прадугледжвае падтрымку двух тыпаў.

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў НАТА зацвердзілі на сваім саміце ў Мадрыдзе новы пакет дапамогі Украіне. Пра гэта па выніках першага працоўнага паседжання ў сераду, 29 чэрвеня, паведаміў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг, перадае DW.
Пакет прадугледжвае падтрымку двух тыпаў. Першы - прадастаўленне Украіне нелятальнай дапамогі ў кароткатэрміновай перспектыве. Размова ідзе, напрыклад, аб паліве, аптэчках.
Як адзначыў Столтэнберг, прадастаўляцца будуць таксама сістэмы барацьбы з дронамі і абсталяванне для бяспечнай сувязі.
Другі тып разлічаны на доўгатэрміновую перспектыву: у альянсе жадаюць дапамагчы Украіне перайсці на зброю і абсталяванне стандартаў НАТА з узбраенняў савецкага ўзору.