Брытанскі мільярдэр
Рычард Брэнсан дапаможа Украіне пабудаваць новы самалёт «Мрія».
Ан-225 «Мрія» быў самым буйным самалётам у свеце. Ён быў знішчаны ў Гастомелі праз абстрэлы расійскага войска.
Брэнсан выказваўся ў падтрымку Украіны і да 24 лютага. Так, у студзені ён заклікаў лідараў бізнесу з усяго свету аб'яднацца і дапамагчы Украіне адстаяць суверэнітэт. Сёння Брэнсан наведаў Гастомель і Кіеў.