Пяскоў: Пуцін не абяцаў Лукашэнку перадаць ядзерную зброю ў Беларусь
На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам Уладзімір Пуцін не казаў пра перадачу Беларусі ракет з ядзернай зброяй. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, перадае «Коммерсант».

Па словах
Пяскова, гаворка ішла пра комплексы, якія тэхнічна здольныя несці розныя віды
зброі. Гэта «Іскандэр-М».
Пра
магчымыя пастаўкі ядзернай зброі ў Беларусь стала вядома напярэдадні, нагадвае «Еўрарадыё». Краіны G7
на сваім саміце ў панядзелак прынялі з гэтай нагоды сумесную заяву. «Расія
павінна прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязацельстваў, у тым ліку тых, якія
забараняюць ужыванне хімічнай, біялагічнай ці ядзернай зброі. Мы заклікаем
Расію паводзіць сябе адказна... Выказваем сур'ёзную заклапочанасць пасля заявы
Расіі пра магчымую перадачу Беларусі ракет з ядзерным патэнцыялам», —
гаворыцца ў дакуменце.