Борыс Джонсан: удар па Крэменчуку паказвае глыбіню жорсткасці і варварства Уладзіміра Пуціна
Брытанскі прэм'ер Борыс Джонсан заявіў, што ракетны ўдар Расіі па перапоўненым гандлёвым цэнтры ў горадзе Крэменчук у Палтаўскай вобласці Украіны дэманструе глыбіню жорсткасці і варварства расійскага лідэра Уладзіміра Пуціна.
![borys_dzonsan.jpg borys_dzonsan.jpg](/img/v1/images/borys_dzonsan.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Пуцін павінен зразумець, што яго паводзіны не дадуць нічога іншага, акрамя ўмацавання рашучасці Вялікабрытаніі і любой іншай краіны G7 падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца», – сказаў Джонсан.
Сёння днём па гандлёвым цэнтры ў Крэменчуку быў нанесены ракетны ўдар, загінулі сама меней 11 чалавек.
ААН заявіла, што занепакоена ўзмацненнем баявых дзеянняў ва Украіне і тым, што пад удары па-ранейшаму трапляюць мірныя жыхары.
«Гэта сумна, калі не сказаць больш. Грамадзянская інфраструктура, якая ўключае ў сябе гандлёвыя цэнтры, і мірныя жыхары ніколі не павінны станавіцца мішэнню», — заявіў афіцыйны прадстаўнік ААН Стэфан Дзюжаррык.