Былыя баявікі Ісламскай дзяржавы могуць уяўляць пагрозу

У шэрагах ІД шмат іншаземцаў, а сярод іх на першым месцы — грамадзяне Расіі.

Фота: Keith Bacongco/Flickr

Фота: Keith Bacongco/Flickr

Выданне «Dziennik Gazeta Prawna» піша пра добраахвотнікаў, якія змагаюцца ў шэрагах Ісламскай дзяржавы. Большасць з іх — гэта іракцы і сірыйцы. Аднак сярод іншаземцаў на першым месцы знаходзяцца грамадзяне Расіі. Вайна з ІД набліжаецца да канца, а вяртанне баявікоў у свае дамы можа выклікаць рост пагрозы тэрарызму ў іх родных краінах.

Выданне нагадвае, што 15 снежня ФСБ Расіі паведаміла пра затрыманне шасці чалавек, якія рыхтавалі замах на храм у Пецярбургу. За дапамогу ў арышце тэрарыстаў прэзідэнт Уладзімір Пуцін асабіста падзякаваў амерыканцам, у тым ліку прэзідэнту Дональду Трампу. Калі б замах не ўдалося прадухіліць, то гэта быў бы ўжо не першы тэракт, праведзены прыхільнікамі ІД на тэрыторыі Расіі. Шмат тэрарыстаў, якія змагаюцца ў Ісламскай дзяржаве, паходзіць з Чачні, а таксама з Грузіі. Рускамоўныя добраахвотнікі прабіраюцца на сірыйска-іракскае памежжа праз Азербайджан і Турцыю.

ІД вярбуе праз сацсеткі не толькі добраахвотнікаў, якія жадаюць змагацца на фронце, але таксама кандыдатаў у тэрарысты-смяротнікі.

Частка змагароў вяртаецца на Айчыну. Ацэньваецца, што ў Расію вярнулася ўжо каля 400 баявікоў ІД. Некаторыя расчараваліся джыхадам, выбіраюць нармальнае жыццё, але іншыя ўсё яшчэ з’яўляецца пагрозай. Былі ўжо выпадкі, калі асобы, якія паходзілі з краін былога СССР, ладзілі тэрарыстычныя атакі ў заходніх дзяржавах.

У сваю чаргу, Расія пераконвае, што яна кантралюе сітуацыю. За змаганне ў рамках Ісламскай дзяржавы пагражае шматгадовая турма, а расійскія службы здолеюць усіх злавіць, — мяркуе эксперт па пытаннях тэрарызму Дзяніс Сакалоў. Тым не менш, рызыка застаецца. А чым бліжэй чэмпіянат свету па футболе, тым больш інтэнсіўна расійскія ўлады будуць пераконваць, што Расія — бяспечная краіна.

 www.radyjo.net