У Кіеве па падазрэнні ў дзяржздрадзе затрыманы памочнік прэм'ер-міністра

Перакладчыка сакратарыята ўрада Украіны Станіслава Яжова абвінавачваюць у працы на расійскія спецслужбы.

Станіслаў Яжоў падчас афіцыйнай камандзіроўкі Фота: vk.com/id1393549

Станіслаў Яжоў падчас афіцыйнай камандзіроўкі Фота: vk.com/id1393549

У Кіеве затрыманы Станіслаў Яжоў, памочнік прэм'ер-міністра Украіны Уладзіміра Гройсмана. Затрыманне высокапастаўленага чыноўніка ў сераду, 20 снежня, пацвердзіў прадстаўнік украінскага ўрада Вадзім Дзенісенка. Яжова падазраюць у "дзейнасці ў інтарэсах спецслужбаў краіны-агрэсара". У яго кватэры і працоўным кабінеце праводзяцца ператрусы.
Як сцвярджаецца ў паведамленні Савета бяспекі Украіны (СБУ), Яжоў "быў завербаваны расійскімі спецслужбамі падчас працяглай замежкамандзіроўкі". Чыноўнік нібыта збіраў інфармацыю аб дзейнасці ўкраінскіх урадавых структур, а атрыманыя дадзеныя "перадаваў куратарам праз электронныя каналы сувязі", — дадалі ў СБУ.
"Хачу адзначыць, што чыноўнік меў доступ да досыць вузкай інсайдэрскай інфармацыі Кабінета міністраў. Ён карыстаўся павагай. У ролі шпіёна працаваў вельмі ініцыятыўна, нават выкрадаў дакументы і падслухоўваў навіны, выведваў інфармацыю ў сваіх калегаў. Сапраўдны пацук у акулярах", — адзначыў Кіраўнік дэпартамента контрвыведкі СБУ генерал Аляксей Пятроў.
Яжоў раней працаваў у пасольстве Украіны ў ЗША, а таксама ў прэзідэнцкай адміністрацыі. Ён, апроч іншага, адказваў за пераклад сустрэч замежных дэлегацый, часам самастойна ажыццяўляючы пераклад. З Гройсманам Яжоў пачаў супрацоўнічаць у Вярхоўнай Радзе, дзе раней працаваў цяперашні прэм'ер-міністр Украіны.
Калі яго віну дакажуць па артыкуле шпіянаж, то ён можа сесці ў турму на тэрмін ад 12 да 15 гадоў.
Тым часам, у Крамлі заявілі, што не валодаюць інфармацыяй у сувязі з паведамленнем СБУ аб затрыманні памочніка прэм'ер-міністра Гройсман, якога падазраюць у супрацоўніцтве з расійскімі спецслужбамі.
"Навіны мы чыталі, але ніякай інфармацыі мы не маем, то бок нічога канкрэтнага не магу сказаць", — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Паводле gazeta.ua, dw.com