Чалавецтва хутка стане катастрафічна дурнейшым — навукоўцы
Паветра на планеце забруджанае настолькі, што масавая атупеласць чалавецтва адбудзецца ў любым выпадку.

Фота: Getty Images
У амерыканскім Універсітэце Каларада ў Боулдары
навукоўцы даказалі, што ў хуткай будучыні людзі стануць дурнейшымі. Негатыўны
ўплыў на інтэлектуальныя здольнасці мае павышанае ўтрыманне вуглякіслага газу ў
атмасферы.
Раней спецыялісты правялі даследаванне, падчас якога даведаліся, што высокая канцэнтрацыя СО2 негатыўна ўплывае на разумовыя здольнасці. Тады навукоўцы сышліся на тым, што ў навучальных установах можна лёгка вырашыць гэтую праблему, калі правыветываць памяшканне.
Цяпер навукоўцы звярнулі ўвагу на тое, што ў "свежым паветры", якім можна выветрыць памяшканне, таксама высокі ўзровень вуглякіслага газу.
Паводле прагнозаў навукоўцаў, да 2100 года чалавецтва стане дурнейшым на 25% пры ўмове, што колькасць парніковага газу, што выкідаецца ў атмасферу, зменшыцца. Калі ўзровень СО2 застанецца на ранейшым узроўні, разумовыя здольнасці знізяцца на 50%.
Паводле korrespondent.net