Дзярждэп ЗША абвінаваціў Расію ў скажэнні сітуацыі ў Украіне

Дзярждэпартамэнт ЗША абвінавачвае Расію ў скажэнні фактаў аб рэальным стане спраў у Украіне.



big_720426.jpg

Заява Дзярждэпу названая "Рускі фантастычны серыял: яшчэ 10 ілжывых сцвярджэнняў пра Украіну".

У ёй абвяргаюцца доказна 10 сцвярджэнняў кіраўніцтва РФ:

1. Расійскія агенты не задзейнічаны ў Украіне.

2. У прарасійскіх акцыях прымаюць удзел выключна грамадзяне Украіны, якія дзейнічаюць па ўласнай волі, як рух Майдане ў Кіеве.

3. Сепаратысцкія лідары ва Усходняй Украіне маюць шырокую падтрымку насельніцтва.

4. Сітуацыя на ўсходзе Украіны пагражае перарасці ў грамадзянскую вайну.

5. Украінцы ў Данецку не прызнаюць цяперашнюю кіеўскую ўладу і ўсталявалі сваю "Народную рэспубліку Данецку".

6. Расійскае кіраўніцтва загадала часткова адвесці войскі РФ ад украінскай мяжы.

7. Этнічныя рускія ва Украіне знаходзяцца пад пагрозай.

8. Новы ўрад Украіны мае на чале радыкальных нацыяналістаў і фашыстаў.

9. Этнічныя меншасці падвяргаюцца пераследам ва Украіне ад "фашысцкага" ўрада ў Кіеве.

10. Расія не выкарыстоўвае энергію і гандаль як зброю супраць Украіны.

У прыватнасці, там гаворыцца, што, нягледзячы на заявы аб адводзе войскаў ад украінскіх межаў, Расія працягвае захоўваць у гэтых раёнах ваенную групоўку колькасцю ў 35–40 тысяч.

Акрамя таго, ведамства паведамляе, што ва Украіне арыштаваныя шматлікія падазраваныя ў падпарадкаванні разведвальнай дзейнасці, што большасць насельніцтва выступае супраць федэралізацыі.

Асобна вынесены абзац аб павышэнні Расіяй цэны на газ для Украіны.

"Дзеянні Расіі накіраваны на тое, каб паглыбіць эканамічныя праблемы і пакуты ўкраінскага народа і бізнэсу", — лічаць у Дзярждэпе ЗША.

Паводле "Украінская праўда"