Фінляндыя верагодна ўступіць у НАТА, прычына — Пуцін

Фінляндыя і Швецыя маюць адны з найбуйнейшых войскаў у Еўропе.

finljandyja_nata_1.jpeg

Як лічыць былы прэм'ер-міністр Фінляндыі Аляксандр Стуб, яго краіна з верагоднасцю ў 99,9 працэнта ўступіць у НАТА, і прэзідэнт аб'явіць аб гэтым ужо заўтра.
Як вынікае з праведзенага ў аўторак апытання грамадскай думкі, 76% насельніцтва Фінляндыі падтрымліваюць гэты крок.
«Адзіны чалавек, дзякуючы якому гэта адбываецца — Пуцін. Ён — прычына нашага ўступлення ў НАТА», — сцвярджае Стуб. Пры гэтым ён падкрэслівае, што Фінляндыю зусім не турбуюць пагрозы Расіі, назапашаныя на выпадак далучэння фінаў да Альянсу, і нагадвае, што падобная рыторыка мела месца, калі ў 1949 годзе ў НАТА ўступалі Ісландыя, Данія і Нарвегія.
Стуб прызнае, што ў пераходны перыяд разгляду заяўкі, калі гарантыі бяспекі альянсу яшчэ не будуць распаўсюджвацца на Фінляндыю, магчыма запалохванне, кібератакі і паток дэзінфармацыі з боку Расіі. Але пры гэтым ён нагадвае, што Фінляндыя і Швецыя маюць адны з найбуйнейшых войскаў у Еўропе, і што Стакгольм і Хельсінкі ўжо атрымалі гарантыі бяспекі ад ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі.