G7 рыхтуе план падтрымкі Украіны на выпадак «газавай вайны» з Расіяй

Каб прадухіліць выкарыстанне энерганосьбітаў у якасці палітычнай зброі, краіны G7 рыхтуюць план падтрымкі Украіны на выпадак, калі ў зімовую пару году Расія спыніць пастаўкі газу.



383961303.jpg

Паводле міністра энергетыкі Вялікабрытаніі Эда Дэйві, такі план могуць падрыхтаваць ўжо да наступнага месяца, піша gordonua.com са спасылкай на Independent.


 

Таксама паведамляецца, што G7 ўжо прыняў план па скарачэнні энэргетычнай залежнасці ад Расіі. На думку Дэйві, заходнія краіны ўсведамляюць важнасць «прадухілення пагрозы» з боку Крамля.


Сярод планаў G7 па павелічэнні энергаэфектыўнасці — будаўніцтва тэрміналаў для выкарыстання звадкаванага газу, пашырэнне сеткі трубаправодаў, а таксама зняцце з боку ЗША абмежаванняў на экспарт сланцавага газу.
 

«Дыверсіфікацыя крыніцаў і маршрутаў для выкапнёвых відаў паліва з'яўляецца важнай. Ніводная краіна не павінна залежаць цалкам ад аднаго дастаўцы. Не павінна быць так, што энергія можа быць выкарыстаная як сродак палітычнага ўздзеяння або пагроза бяспецы», — упэўненыя на Захадзе.

 

www.svaboda.org