Германія. Фанаты зборнай ФРГ абараняюць сцяг
“Новы Час ужо пісаў пра незвычайную кампанію нямецкай левай радыкальнай групоўкі “Антынацыянальны футбольны саюз. Яе сябры заклікалі зрываць або паліць нацыянальныя чорна-чырвоныя-жоўтыя сцягі, які фанаты зборнай ФРГ па футболу вывешваюць на сваіх дамах. Такім чынам анархісты збіраюцца, па іх словах, прыпыніць хвалю рэакцыйнага нацыяналізму. Рэалізацыя закліку на практыцы мела цікавыя наступствы. У берлінскім раёне Нью-Кёльн левыя радыкалы паспрабавалі падпаліць вялізарны сцяг ФРГ памерам са сцяну пяціпавярховага дому.
“Новы Час ужо пісаў пра незвычайную кампанію нямецкай левай радыкальнай групоўкі “Антынацыянальны футбольны саюз. Яе сябры заклікалі зрываць або паліць нацыянальныя чорна-чырвоныя-жоўтыя сцягі, які фанаты зборнай ФРГ па футболу вывешваюць на сваіх дамах. Такім чынам анархісты збіраюцца, па іх словах, прыпыніць хвалю рэакцыйнага нацыяналізму. Рэалізацыя закліку на практыцы мела цікавыя наступствы. У берлінскім раёне Нью-Кёльн левыя радыкалы паспрабавалі падпаліць вялізарны сцяг ФРГ памерам са сцяну пяціпавярховага дому. Сцяг, які, дарэчы, каштуе 500 еўра, павесіў уладар суседняй крамы. Але спроба анархістаў правалілася. Жыхары дому не далі спаліць сцяг, аднак у дадатак вырашылі заснаваць нешта накшталт групы самаабароны супраць атак экстрэмістаў на палотнішча. Навіна пра бітву за сцяг выклікала фурор сярод нямецкіх нацыяналістаў. Журналісты правых выданняў адразу адправілі ў Нью-Кёльн сваіх журналістаў, аднак там іх чакаў сюрпрыз. Ініцыятар кампаніі па абароне сцяга (і ён жа той самы бізнесмен, які падараваў сцяг жыхарам дома) — не немец, а арабскі эмігрант. Па яго словах, ён падтрымлівае нямецкую зборную, паколькі цяпер там іграюць не толькі немцы, а таксама футбалісты іншых нацыянальнасцяў.
Па матэрыялах “Junge Freiheit (Германія)