Германія. Сімволіку ГДР забароняць?

Нямецкія кансерватары з Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (CDU) будуць дабівацца забароны сімволікі Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. З такой ініцыятывай выступіў Ота Вульф, кіраўнік секцыі, якая аб’ядноўвае ветэранаў партыі. Ветэранаў, па словах Вульфа, непакоіць тое, што апошнім часам у Берліне і іншых гарадах былой ГДР можна сустрэць людзей, апранутых у форму вайскоўцаў Усходняй Германіі. Як правіла, гэта студэнты або артысты, якія за кошт маскараду прывабліваюць турыстаў. Аднак для CDU сімволіка ГДР не атракцыён, а “здзек з памяці ахвяр сацыялістычнай дыктатуры.

Нямецкія кансерватары з Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (CDU) будуць дабівацца забароны сімволікі Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. З такой ініцыятывай выступіў Ота Вульф, кіраўнік секцыі, якая аб’ядноўвае ветэранаў партыі. Ветэранаў, па словах Вульфа, непакоіць тое, што апошнім часам у Берліне і іншых гарадах былой ГДР можна сустрэць людзей, апранутых у форму вайскоўцаў Усходняй Германіі. Як правіла, гэта студэнты або артысты, якія за кошт маскараду прывабліваюць турыстаў. Аднак для CDU сімволіка ГДР не атракцыён, а “здзек з памяці ахвяр сацыялістычнай дыктатуры. Кансерватары таксама нагадваюць, што менавіта такія касцюмы, як на цяперашніх артыстах, былі на жаўнерах ГДР, якія стралялі па палітычных уцекачах. Ідэя CDU, здаецца, будзе мець практычную рэалізацыю — федэральнае міністэрства юстыцыі ўжо пачало распрацоўку прававой базы пад забарону выявы молата і цыркуля (усходненямецкі аналаг сярпу і молата).
Па матэрыялах нямецкай прэсы