Германія. Дабраліся да Вінету
У 1960-я гады ў заходнім кіно адбылася маленькая рэвалюцыя. Індзейцаў перасталі адлюстроўваць як вар’ятаў, што здымаюць скальпы з белых каланістаў.
![П’ер Брыс у ролі Вінету П’ер Брыс у ролі Вінету](/img/v1/images/pier_bris_1929_2015_v_rolyata_na_vinetu.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
П’ер Брыс у ролі Вінету
Сімвалам новага трэнду стаў правадыр апачаў Вінету — герой серыі фільмаў, пастаўленых па матывах кніг нямецкага пісьменніка Карла Мая. Вінету, ролю якога выканаў французскі акцёр П’ер Брыс, вельмі талерантны, паслядоўны змагар за мір і дружбу паміж карэнным насельніцтвам Амерыкі і еўрапейскімі перасяленцамі.
Аднак аказалася, што сучасным змагарам за паліткарэктнасць гэтага мала. Супрацоўнікі нямецкай секцыі Міжнароднага інстытута амерыканскіх даследаванняў заявілі, што вобраз Вінету ў кіно зусім не актуальны і не адпавядае цяперашняму бачанню індзейцаў. У прыватнасці, таму, што правадыр выкарыстоўвае каланіяльную лексіку, дапускае, напрыклад, тэрмін «чырванаскуры».
Першай ахвярай рэвізіі стаў тэматычны парк Bad Segeberg у зямлі Шлезвіг-Гальштэйн, які эксплуатуе сюжэты і персанажаў твораў Карла Мая. Пакуль дырэкцыя супраціўляецца ціску, спасылаючыся на тое, што ў парку прадстаўлены фігуры з выдуманага свету пісьменніка.
![0803664001476862128_689088_600x458_actualno.jpg 0803664001476862128_689088_600x458_actualno.jpg](/img/v1/images/0803664001476862128_689088_600x458_actualno.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аднак наўрад ці актывісты пакінуць парк у спакоі. У іх ёсць важны козыр — Карл Май быў любімым пісьменнікам Гітлера.
Паводле нямецкай прэсы