Германія. Раскол у кіруючай кааліцыі
Кіраўнік МУС Германіі і старшыня баварскага Хрысціянска-сацыяльнага саюза (CSU) Хорст Зеехофер пацвердзіў, што падае ў адстаўку.
Пра гэта Хорст
Зеехофер заявіў журналістам пасля заканчэння пасяджэння праўлення партыі ў
Мюнхене.
Канфлікт паміж партыямі CSU і Саюзам хрысціянскіх дэмакратаў (CDU), якую узначальвае Ангелай Меркель, у пытанні ўрэгулявання міграцыйнага крызісу пагражае прывесці да распаду кіруючай у ФРГ кааліцыі, створанай тры месяцы таму.
Раней баварскія кансерватары адвялі Меркель тэрмін да 1 ліпеня на пошук вырашэння праблемы бежанцаў. У адваротным выпадку Зеехофер пагражае прыняць нацыянальныя меры, значна ўзмацніўшы кантроль на нямецкай мяжы, і не пускаць мігрантаў на тэрыторыю краіны. Ён лічыць дасягнутыя на саміце ЕС дамоўленасці па міграцыі недастатковымі.
Пры гэтым Зеехофер заявіў, што правядзе кансультацыі з прадстаўнікамі партыі Саюз хрысціянскіх дэмакратаў у надзеі на ўрэгуляванне сітуацыі.
Позна ўвечары ў нядзелю Хрысціянска-дэмакратычны саюз Меркель прыняў рэзалюцыю, якая падтрымлівае яе пазіцыю па пытаннях міграцыі.
Паводле euronews.com