"Гэта самае вялікае прызнанне, калі прозвішчам Бандэры называюць цэлую нацыю" — Цягнібок

1 студзеня 2015 года "Свабода" і "Правы сектар" правялі ў Кіеве факельнае шэсце з нагоды 106-й гадавіны з дня нараджэння лідара Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры. Лозунг маршу: "За сацыяльную і нацыянальную справядлівасць! Супраць рэваншу алігархаў", паведамляе gazeta.ua.



Збор удзельнікаў адбыўся ў 18:00 у парку Тараса Шаўчэнкі каля помніка Кабзару. Адтуль марш прайшоў па цэнтральных вуліцах Багдана Хмяльніцкага і па Крэшчаціку.

У мерапрыемстваў прынялі ўдзел народныя дэпутаты Украіны Алег Цягнібок, Андрэй Ілленка, Ігар Мірашнічэнка і Андрэй Мохнік.

"Сцяпан Бандэра з'яўляецца героем незалежна ад таго, прызнае яго афіцыйна ўлада ці не. Тыя новыя героі "Нябеснай сотні" і героі, якія ваююць з Масквой на ўсходнім фронце — вядуць барацьбу пад бандэраўскімі лозунгамі і ідэямі. Бандэра як герой стварыў цэлы шэраг сучасных герояў, а афіцыйны статус значэння не мае. Нават Расія называе Украіну Бандэраўшчынай. Гэта самае вялікае прызнанне, калі прозвішчам Бандэры называюць цэлую нацыю", — сказаў лідар "Свабоды" Алег Цягнібок

Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля пяці тысяч чалавек. Скончыўся марш урачыстым веча на Майдане Незалежнасці, дзе перад удзельнікамі выступіў ветэран Украінскай паўстанцкай арміі.

Нагадаем, што факельнае шэсце ў гонар дня нараджэння лідэра АУН Сцяпана Бандэры ўжо стаў традыцыйным — у гэтым годзе яно адбылося ў сталіцы ў дзявяты раз.