Генеральны сакратар NATA: рызыка баёў на Данбасе захоўваецца
Генеральны сакратар NATA Енс Столтэнберг заявіў у Брусэлі, што рызыка аднаўлення зацяжных баёў на ўсходзе Украіны захоўваецца.

"Лепшы шлях да міру — .. Поўнае выкананне мінскіх пагадненняў Заклікаю ўсе бакі гэта зрабіць У Расіі — асаблівая адказнасць у гэтым пытанні", — падкрэсліў Столтэнберг.
Генеральны сакратар пацвердзіў, што NATA настойвае на тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і не мае намер прызнаваць нелегальную анэксію Крыма Расіяй.
Чарговы раўнд перамоваў прайшоў у Мінску на мінулым тыдні.
За час канфлікту ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны загінулі больш за 6 тысяч чалавек.
У Крамлі адмаўляюць наяўнасць расійскіх войскаў на ўсходзе Украіны.