Глабальны спадарожнікавы інтэрнэт Ілана Маска «Starlink» запрацуе ў верасні

Спадарожнікавы інтэрнэт "Starlink" Ілана Маска запрацуе ў верасні, заявіла прэзідэнтка кампаніі Гвін Шотвел.

1593128593_3687.webp


Паводле яе слоў, з 12 тысяч спадарожнікаў, на якія ў кампаніі Маска ёсць дазвол, ужо запушчаныя 1,8 тысячы, што дазваляе атрымаць «бесперапыннае глабальнае пакрыццё», перадае АФНса спасылкай на «Reuters».

У доўгатэрміновых планах кампаніі ёсць намер вывесці на арбіту больш за 60 тысяч мікраспадарожнікаў для поўнага пакрыцця інтэрнэтам паверхні планеты.

На дадзены момант інтэрнэт ад «Starlink» сыходзіць у розніцу ў ЗША, Канадзе і Еўропе. Кошт падключэння складае 500 долараў (еўра — у ЕС) і ўключае роўтар, праграмнае абсталяванне і спадарожнікавую талерку з падагрэвам, якая сама наладжваецца на спадарожнікі. Месячная абаненцкая плата складае 100 долараў (еўра).