Ілан Маск адкрые кандытарскую фабрыку

Заснавальнік SpaceX і Тэслы Ілан Маск абвясціў аб намеры заняцца кандытарскім бізнесам.

original_1490682088.jpg

«Я адкрываю кампанію па вытворчасці прысмакаў», — напісаў бізнэсмэн у сваім твітэры, дадаўшы, што ён «супер-пупер сур'ёзны». Ён таксама пацікавіўся ў сваіх падпісчыкаў, які слодыч яны б хацелі ад яго атрымаць, і прапанаваў стварыць «крыптацукерку».
Ідэя аб кандытарскай фабрыцы стала працягам завочнай спрэчкі Маска з кіраўніком інвестыцыйнага холдынгу Berkshire Hathaway Уорэнам Бафетам.
Раней на сходзе акцыянераў Тэслы, на якім было абвешчана аб чарговых стратах кампаніі, Ілан Маск раскрытыкаваў канцэпцыю Бафета аб так званым «эканамічным рове» — доўгатэрміновай канкурэнтнай перавазе, якая дазваляе кампаніі зарабляць больш, чым у сярэднім па галіне.
У адказ Уорэн Бафет прывёў як прыклад паспяховай рэалізацыі канцэпцыі «эканамічнага рова» сваю кандытарскую фабрыку Seeʼs Candies і выказаў меркаванне, што Маску наўрад ці ўдасца перамагчы яго ў гэтым бізнэсе.
Ілан Маск паабяцаў у сваім твітэры «пабудаваць роў і засыпаць яго цукеркамі», дадаўшы, што Баффет «не зможа не інвеставаць» у яго кандытарскі праект.
Ілан Маск, акрамя вытворчасці электракараў і касмічных караблёў, валодае сThe Boring Company, якая займаецца будаўніцтвам падземнага тунэля пад Лос-Анджэлесам, а таксама вырабляе агнямёты. Акрамя таго, нядаўна прадпрымальнік аб'яўляў аб намеры стварыць «міжгалактычную медыя-імперыю» пад назвай Thud.
Паводле meduza.io