Італія. Новая версія «Кармэн»
Прыхільнікі талерантнасці дабраліся да оперы. У Фларэнцыі ў мясцовай оперы вырашылі, што вядомы твор Жоржа Бізэ «Кармэн» не адпавядае стандартам сучаснасці.
Рэжысёр Леа Муката прадставіў у Фларэнцыі незвычайную версію знакамітай оперы Жоржа Бізэ «Кармэн». Ён цалкам змяніў фінал.
«Рэжысёр адпомсціў 143-гадовай гісторыі», — напісала пра пастаноўку французская «Le Figaro».
Леа Муката распавёў, што ідэю такога фіналу яму падказаў дырэктар тэатра оперы ў Фларэнцыі. Яму, у прыватнасці, не падабаўся фінал, дзе Дон Хасэ, былы каханак Кармэн, забівае яе. У гэтым была заўважана прапаганда гвалту з жанчын. Плюс тая сцэна, нібыта, можа стымуляваць рост злачынстваў у грамадстве супраць слабага полу.
Акрамя таго, як лічаць некаторыя, старая версія «Кармэн» супярэчыць місіі мастацтва, якое не павінна прапагандаваць гвалт.
У новай версіі, якую прапанаваў дырэктар оперы, Кармэн аказваецца спрытнейшай і сама забівае Дона Хасэ.
Праўда, калектыву артыстаў сцэнарная ініцыятыва не спадабалася. Яны лічаць, што смерць Кармэн — гэта ключавая сцэна твора.
Праўда, гэтая фракцыя здолела дамагчыся толькі таго, што Кармэн у оперы цяпер не будзе забіваць Хасэ. Апошні сам памірае на сцэне ад інфаркту.
Паводле італьянскай прэсы