Егіпет. Урад вырашыў ліквiдавaць "Братоў-мусульманаў"
Урад Егіпту вырашыў аб ліквідацыі арганізацыі “Браты-мусульмане”. Рашэньне па гэтай справе ўжо прынятае, але будзе абвешчанае на наступным тыдні, — паведамляе егіпецкая газета “Аль-Ахбар”.

Выданне спасылаецца на прэс-сакратара Міністэрства грамадскай салідарнасці Хані Махану. Арганізацыя “Браты-мусульмане” была заснаваная егіпецкімі вайскоўцамі ў 1954 годзе. У сакавіку гэтага года зарэгістравалася як няўрадавая арганізацыя.
Гэта была рэакцыя на пазоў ейных праціўнікаў, якія паставілі пад сумнеў законнасць існавання арганізацыі. “Браты-мусульмане” адыгрываюць важную ролю ў антыўрадавых пратэстах, якія ўспыхнулі пасля звяржэньня прэзідэнта Мухамеда Мурсі.