ЕС пашырыў санкцыі супраць Расіі
Еўрапейскі саюз абмежаваў доступ Расіі да банкаўскага фінансавання і перадавых тэхналогіяў за падтрымку Крамлём сепаратызму на ўсходзе Украіны.

Урады краін ЕС дамовіліся сёння ў Брусэлі аб тым, каб забараніць расійскім дзяржаўным банкам продаж акцый або аблігацый у Еўропе і абмежавалі экспарт абсталявання для мадэрнізацыі нафтавай
прамысловасці. Новыя кантракты на продаж зброі ў Расію і экспарт абсталявання, электронікі і іншай грамадзянскай прадукцыі, якая можа патэнцыйна выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах, таксама будуць
забароненыя.
Гэтыя меры, ухваленыя сёння прадстаўнікамі нацыянальных лідэраў, уступяць у сілу, калі юрыдычныя тэксты будуць апублікаваныя 31 ліпеня.