Каля тысячы палтаўчан выйшлі пратэставаць супраць дзеянняў дэпутатаў гарсавета

Каля тысячы ўзлаваных жыхароў Палтавы ўзялі штурмам гарсавет і перакрылі вуліцу — патрабавалі прызнаць "ДНР" і "ЛНР" тэрарыстамі



Людзі таксама патрабуюць, каб дэпутаты гарсавета прызналі Расію агрэсарам. Сёння з самай раніцы каля тысячы жыхароў Палтавы сабраліся пад сценамі гарадскога савета з патрабаваннем да дэпутатаў, каб тыя паўторна разгледзелі пытанне аб прызнанні "ДНР" і "ЛНР" тэрарыстычнымі арганізацыямі, а Расіі — агрэсарам. Некалькі дзён таму дэпутаты "правалілі" гэта пытанне.

Калі да мітынгоўцаў так і не выйшла кіраўніцтва гарсавета, людзі ўварваліся ў будынак і занялі сесійную залу. Акрамя таго, перакрылі рух транспарту па галоўнай вуліцы абласнога цэнтра — Кастрычніцкай, праз якую праходзяць асноўныя маршруты грамадскага транспарту. Пра гэта піша "Палтаўшчына".

Мэр і экс-рэгіянал Аляксандр Мамай раней адмяніў "правальнае" рашэнне па "ДНР", "ЛНР" і Расіі і прызначыў пазачарговую сесію на аўторак, 3 лютага.

Нагадаем, дэпутаты Марыупаля Данецкай вобласці таксама з першага разу не змаглі прызнаць "ДНР" і "ЛНР" тэрарыстычнымі арганізацыямі, а Расію — агрэсарам. Але пад ціскам людзей гэта зрабілі з другога разу.

ru.tsn.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: