Каля статуі Свабоды ў ЗША адбыўся выбух (відэа)
У ЗША на востраве Ліберці, дзе стаіць статуя Свабоды, адбыўся выбух, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на амерыканскія СМІ. Пасля гэтага з вострава тэрмінова эвакуявалі 3400 чалавек. Людзей перавезлі на лодках на іншыя астравы.
![Фота: Reuters Фота: Reuters](/img/v1/images/svaboda_2808.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Reuters
Праверка высветліла, што недалёка ад статуі Свабоды па віне будаўнікоў выбухнулі тры балоны з прапанам. Пры гэтым апёкі атрымаў адзін з будаўнікоў.
Пажар удалося хутка пагасіць. Статуя Свабоды зноў адкрытая для наведвальнікаў.