The New York Times: «Амерыканскія інфарматары ў Крамлі замаўчалі»
Амерыканскія спецслужбы перасталі атрымоўваць інфармацыю ад сваіх асведаміцеляў у расійскіх уладных структурах.
ЦВУ і іншыя спецслужбы, піша выданне, застаюцца ў няведанні аб планах Крамлю, якія датычныя прамежкавых выбараў у ЗША, якія адбудуцца ў лістападзе.
Крыніцы The New York Times лічаць, што інфарматары не былі "раскрытыя альбо знішчаныя", а затаіліся з-за агрэсіўнай працы расійскай контрвывыедкі, а таксама з-за замаху на былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку.
Таксама, па меркаванню суразмоўцаў выдання, на працы з інфарматарамі негатыўна адбілася і высылка амерыканскіх дыпламатаў з Расіі — сярод іх таксама былі супрацоўнікі выведкі.
Meduza