Канада. На эпатажную выставу работ у стылі ню прыйшлі абсалютна голыя гледачы

У Канадзе, у горадзе Кітчэнера правінцыі Антарыё, адкрылася эпатажная выстава мастацтва ў стылі ню пад назвай "Распрананне" ("Getting Naked"), паведамляе tsn.ua.



На гэтай выставе прадстаўлена амаль сто аголеных работ з калекцыі канадскага Савета па справах мастацтваў, які збірае творы лепшых айчынных мастакоў за апошнія 40 гадоў.

Арганізатары выставы хочуць зрабіць даўно забытыя творы мастацтва даступнымі для грамадскасці і дапамагчы ў актывізацыі дыялогу пра галізну і ўяўленні пра цела ў канадскім грамадстве.

Гледачам таксама прапанавалі прыйсці аголенымі.

Акрамя таго, выстава будзе ўключаць у сябе розныя віды дзейнасці, як маляванне аголеных людзей у майстэрнях, прагляд дакументальных фільмаў і наведванне лекцый на гэтую тэму.