Нацыяналісты заблакавалі цэнтр Кіева, каб сарваць марш ЛГБТ
Пра гэта ў «Facebookʼу» напісаў кіраўнік прэс-службы «Правага сектару» Арцём Скарападскі.

На нядаўні допіс, у якім прадстаўнік «Правага сектару» заклікае стварыць «супрацьвагу» гей-параду, адрэагаваў адзін са спічрайтэраў з каманды кіраўніка Украіны. Алег Мядзьведзеў прапанаваў Скарападскаму паехаць у Чачэнію да Рамзана Кадырава, які зʼяўляецца галоўным змагаром з геямі ў РФ.

Увечары 17 чэрвеня стала вядома, што хакеры ўзламалі сайт ЛГБТ-арганізацыі «Гей-альянс Украина». Членам арганізацыі пагражаюць расправаю.
«КиевПрайд-2017» праходзіць у Кіеве пры ўдзеле ў ахове мерапрыемства 6000 паліцэйскіх, паведамляюць украінскія медыі.
Яшчэ да пачатку марша правыя ўкраінскія нацыяналісты спрабавалі блакаваць парк Шаўчэнкі і некалькі вуліц.
На дадзены момант вядома, што быў здзейснены напад на ўдзельнікаў маршу і паліцыянтаў. Ёсць пацярпелыя.
Тут можна глядзець наўпроставую трансляцыю:
Паводле belsat.eu